Козулина не пустили на заседание Совета Европейского союза
Никто из представителей Беларуси 15 сентября на заседании Совета Европейского Союза в Брюсселе не присутствовал.
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў пакуль застаўся ў Менску. У Брусэль запрасілі Аляксандра Казуліна, аднак на паседжанне Рады Еўразвязу яго не пусцілі.
Прычыны гэткіх паводзінаў пакуль невядомыя. А вось як гэта тлумачыць тэлеканалу “Белсат” сам Аляксандр Казулін.
“Я не браў удзелу ў паседжанні міністраў замежных справаў. Улады Беларусі, калі даведаліся, што я буду сустракацца з Радаю міністраў замежных справаў, праз свае дыпламатычныя каналы зрабілі ўсе магчымае, каб гэтай сустрэчы не адбылося. Я атрымаў пацверджанне, што буду сустракацца з міністрамі замежных справаў – сябрамі Беларусі, але сустрэчы не адбылося. Калі Лукашэнка робіць нейкія пазітыўныя заявы і сігналы ў бок Еўразвязу, то цяпер яны спалохаліся, што сустрэча са мною можа гэтаму перашкодзіць”, — паведаміў былы палітвязень.