Еўразвяз асудзіў Расею за прызнанне незалежнасці тэрыторый Грузіі
Заяву аб гэтым зрабіла Францыя, якая старшынюе ў Еўразвязе. Рашэнне Расеі «супярэчыць прынцыпам незалежнасці Грузіі, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнага адзінства».
Рашэнне Расеі «супярэчыць прынцыпам незалежнасці Грузіі, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнага адзінства, прызнанага Хартыяй ААН, заключным актам Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і адпаведным рэзалюцыям Рады бяспекі», — гаворыцца ў заяве.