Моладзь Берасця заклікае да байкоту
17 жніўня у Берасці, маладзёжныя актывісты правялі сумесную акцыю. Увечары, а 19 гадзіне на трубе, што ідзе уздоўж моста па вуліцы 28 ліпеня, была вывешана расцяжка “Байкот!”.
Адзін з удзельнікаў акцыі сказаў: “Сёння ўсе зразумелі, што надзеі на свабодныя дэмакратычныя выбары няма. Аб гэтым кажуць нават не апазіцыянеры, а звычайныя жыхары гораду. 28 верасня нас чакае чарговы фарс. Удзел у “выбарах” апазіцыі прывядзе да міжнароднага прызнання рэжыму. Гэта недапушчальна. Таму мы будзем працягваць заклікаць да байкоту “выбараў”.