«Бі-Бі-Сі» зняла фільм пра Беларусь — «Апошняя дыктатура Еўропы»
«Апошняя дыктатура Еўропы» — такую назву мае дакументальны фільм пра Беларусь, зняты тэлекампаніяй «Бі-Бі-Сі».
Першае інтэрвью ў фільме — з Ганнай, актывісткай БРСМ, якая ў сваім небагатым студэнцкім пакойчыку рыхтуецца да ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня. Старанна, нібы тэму на іспыце, Ганна тлумачыць, што «гэта сапраўды вялікае свята для нашай краіны», бо 3 ліпеня Беларусь была вызваленая ад фашызму. Увечары журналістка знаходзіць Ганну ў натоўпе людзей, якія назіраюць за феерверкам.
Выбух, які адбыўся незадоўга пасьля гэтага, журналісты зьняць не пасьпелі. Затое адразу пасьля таго, як пачынаюцца арышты. Журналістка “Бі-бі-сі” Люсі Эш скіроўваецца зь актывісткай аб’яднаньня “Бацькаўшчына” Нінай Шыдлоўскай на пошукі яе мужа, Міраслава Лазоўскага.
Апэратар “Бі-Бі-Сі” цудам прасьлізгвае ў суд, дзе ідзе працэс над актывісткай грамадзянскай кампанііі “Эўрапейская Беларусь” Палінай Кур’яновіч, якую арыштавалі толькі за тое, што ў яе заплечніку былі сьцягі Эўразьвяза. Пасьля вызваленьня Паліна едзе на лецішча, дзе сям’я зьбіраецца разам. «Маладзец!» — кажа бацька, цалуючы дачку.
«Павінен нехта змагацца, але калі ня мы — то хто?» — кажа Павал Кур’яновіч, брат Паліны, і разам з журналістамі скіроўваецца на дах панэльнага дому, дзе вывешвае эўрапейскі ды нацыянальны сьцягі.
У фільме шмат інтэрв’ю з самымі рознымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ў “апошняй дыктатуры Эўропы”.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ МОЖНА ТУТ: http://news.bbc.co.uk/2/hi/programmes/newsnight/7536072.stm