Акцыя моладзі ў Менску: Забі болт на “выбары”!
Перфоманс на тэму байкоту маючых адбыцца «выбараў» у «палату прадстаўнікоў» прайшоў учора на плошчы Незалежнасці ў Менску. Менавіта там знаходзіцца Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі.
У 20.00 на плошчы з’явіліся некалькі маладых людзей, якія сталі забіваць у зямлю і ў тратуарную плітку балты. Гэтае дзеянне адразу прыцягнула ўвагу вялікай колькасці моладзі, якая адпачывала на плошчы ў гэты час. Шматлікія пачалі здымаць перфоманс на мабільныя тэлефоны. Некаторыя пыталіся, чаму прысвечаная акцыя.
Усё стала зразумела праз некалькі хвілін, калі маладыя людзі разгарнулі расцяжку “Байкот”.
Акцыя працягвалася яшчэ 10 хвілін, пасля чаго яе ўдзельнікі разыйшліся. Ніхто з іх не быў затрыманы.