Навіны кампаніі

Палітвязень Аляксандр Баразенка абвесціў у СІЗА галадоўку

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку пратэсту ў менскім следчым ізалятары і мае намер яе трымаць да таго часу, пакуль яго не вызваляць. Аб гэтым ён паведаміў у лісце сваім сябрам. Ліст быў напісаны 10 лістапада, так што галадоўка можа доўжыцца ўжо тыдзень.




Моладзь нагадала ўдзельнікам Менскага форума аб палітвязнях

Маладыя людзі прыйшлі да будынка Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, дзе праходзіць форум, з партрэтамі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі, арыштаванага за ўдзел у мірных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў, і які з 27 кастрычніка знаходзіцца ў зняволенні ў следчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкама. Удзельнікі акцыі таксама трымалі партрэты іншых удзельнікаў «Працэсу-14», асуджаных за тую ж дэманстрацыю па крымінальных артыкулах.


Справа палітвязьня Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе

Крымінальную справу супраць актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў «справе 14-ці», перадалі ў Цэнтральны суду Менску. Палітвязень ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Судзіць Аляксандра Баразенку будзе судзьдзя Валеры Есьман.



Брюс Джексон: Снятие санкций с Лукашенко это ошибка, как стратегическая, так и нравственная

По мнению влиятельного американского эксперта, президента неправительственной организации “Проект переходных демократий” Брюса Джексона, в ответ на агрессию России в Грузии, Европа пошла на сближение и фактически обнялась с “последним диктатором в Европе”. Он полагает, что обоснование, приведенное приверженцами нормализации отношений с режимом Лукашенко, среди которых Польша и Литва, очень противоречивое и сложное для понимания.



Арыштаваны і змешчаны ў СІЗА актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

У Менску быў узяты пад варту і змешчаны ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага апошні з удзельнікаў «Працэсу 14-ці», актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка.