Беларусы Бельгіі адзначылі у цэнтры Бруселя Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасня 1514 года пад Воршай адбылася найбуйнейшая бітва ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай.
8 верасня 1514 года пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы на пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўну, Амсціслаў і Крычаў.
У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадства цяпер адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы. Першае святкаванне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня 1992 году ў Менску зладзіла грамадзкае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Свята таксама адзначылі ў Берасці, Гародні і іншых гарадах.
Беларусы Бельгіі сабраліся ў цэнтры Бруселя разам 9 верасня, каб адсвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы. Падтрымаць беларусаў далучыліся ічкерыйцы і ўкраінцы.
«Нам ёсць чым ганарыцца! Жыве Беларусь!» – заявілі ўдзельнікі акцыі.