Анна Фатыга: Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі павінны быць больш жорсткімі і ўводзіцца хутчэй
Еўрадэпутатка ад Польшчы лічыць, што ціск павінен быць комплексным.
Еўрадэпутат ад кіроўнай у Польшчы партыі «ПіС» Анна Фатыга лічыць, што ціск павінен быць комплексным і з усіх магчымых бакоў не толькі за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, але і за бесчалавечныя рэпрэсіі, піша polskieradio.pl.
«Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі павінны быць больш жорсткімі і ўводзіцца хутчэй», – заявіла еўрадэпутат ад кіроўнай у Польшчы партыі «ПіС» Анна Фатыга. Палітык лічыць, што ціск павінен быць комплексным і з усіх магчымых бакоў не толькі за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, развязанай Расіяй, але і за бесчалавечныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў самой Беларусі.
«За гэтыя жахлівы пераслед, жорсткія рэпрэсіі. Такія людзі, як я, якія таксама памятаюць ліхія часы ў Народнай Польшчы, могуць сказаць, што гэта нагадвае перыяды 1950-х гадоў, сталінскія рэпрэсіі. Гэта жахліва, што нешта падобнае можа адбыцца ў Еўропе ў XXI стагоддзі. Салідарнасць міжнароднай супольнасці вельмі важная», – падкрэсліла былая міністр замежных спраў Польшчы Анна Фатыга.
Палітык сустрэлася ў Бруселі з жонкай палітзняволенага палітыка Міколы Статкевіча і з мужам актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды Панасюк, маці дваіх малых дзяцей, якая падвяргаецца бесчалавечнаму абыходжанню і, па словах мужа, за 2,5 гады зняволення схуднела на 18 кілаграмаў.
Анна Фатыга, каментуючы папярэднюю згоду краін ЕС на новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, ацаніла гэта як добрую навіну, падкрэсліўшы, што гэта стала кульмінацыяй намаганняў польскай дыпламатыі.