У цэнтры Варшавы прайшла акцыя беларусаў
У ей паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек.
Чарговая штонядзельная акцыя беларусаў прайшла ў цэнтры Варшавы, каля Касцёла святой Ганны. У ей паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, піша Радыё Рацыя.
Выступоўцы падымалі тэмы вырубкі лясоў Беларусі, стачкі на “Беларуськаліі” і закрыцця ўладамі гарадзенскага дзіцячага хоспісу.
Удзельнікі акцыі ўзгадалі і пра дні народзінаў палітвязняў, сярод іх — Мікалай Статкевіч (12 жніўня) і Сяргей Ціханоўскі (18 жніўня), а таксама заклікалі пісаць лісты падтрымкі ўсім палітвязням.