Беларусы Бельгіі зладзілі акцыю насупраць Эўракамісіі
Фотафакт.
Насупраць Эўракамісіі ў Брусэлі, дзе другі дзень праходзіць саміт краін Эўрапейскага Звязу, беларусы Бельгіі зладзілі акцыю.
Нягледзячы на забарону акцый на тэрыторыі у гэтыя дні, паліцыя дазволела сабрацца беларусам!
На акцыю прыйшло шмат журналістаў з розных знакавых СМІ.
Эўрадэпутат Роберт Бедронь прыйшоў выказаць сваю салідарнасць і падтрымку беларусам.