Уладзімір Някляеў: Статкевіч, Севярынец, Ціханоўскі – людзі незвычайнай мужнасці
З імі мы пераможам.
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў пракаментаваў у «Фэйсбуку» апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі:
«У апошні дзень чэрвеня, адбыўшы месяц за кратамі, мусіў выйсці з турмы Мікалай Статкевіч. Мусіў, але…
Баючыся ягонай актыўнасці падчас сваіх «выбараў», Лукашэнка загадаў сфабрыкаваць на Статкевіча крымінальную справу і пакінуць яго ў турме.
Статкевіча судзілі і кідалі за краты безліч разоў. Але не зламалі ягоную волю да барацьбы за свабодную, дэмакратычную Беларусь.
І калі: «Жыве Беларусь!» – дык жыве яна найперш у такіх яе сынах, як ён. Як кінутыя разам з ім за краты Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, – людзі незвычайнай мужнасці і нязломнай сілы волі.
З імі мы пераможам.
Не можам не перамагчы.
Жыве Беларусь!»