Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Ігара Аскерку асудзілі на 10 сутак
У Барысаве сёння адбыўся суд над Ігарам Аскерка, сынам асуджанага за акцыю ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава актывіста Анатоля Аскеркі.
Ігар Аскерка быў арыштаваны ўчора каля будынка Барысаўскага раённага суда пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і ў падтрымку свайго бацькі.
Суддзя Барысаўскага раённага суду Ірына Пасюк вынесла рашэнне аб адміністрацыйным арышце Ігара на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.