Беларусы Прагі павіншавалі Саннікава (ФОТО)
Беларуская "Асацыяцыя за мадэрнізацыю" правяла ў Празе каля помніка Яну Гусу на Старамесцкай плошчы акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Каля 15 чалавек трымалі ў руках партрэты палітзняволенных, а таксама плакаты “Свабоду палітвязням”.
Да акцыі далучыліся прадстаўнікі “Украінскай Еўрапейскай перспектывы”, якія ў сваю чаргу прыйшлі, каб нагадаць пра украінскага палітыка Юлію Цімашэнку, якая таксама з’яўляецца палітзняволеным.
Удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі, у якіх пражанаў інфармавалі пра тое, што сёння былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў сустракае ў турме свой дзень нараджэння.