У Кіеве падтрымалі Андрэя Саннікава (ФОТО)
8-га сакавіка 2012 года па ініцыятыве Беларускага цэнтру адбылася акцыя салідарнасці з кандыдатам ў прэзідэнты, палітвязнем Андрэем Саннікавым.
У самым цэнтры Кіева, на Ўладзімірскай горцы актывісты НароднагаРуху Ўкраіны і беларускага Руху Салідарнасці “Разам” раздавалі кветкі і ўлёткі кіеўлянам. В улетках віталі кіяўлянак са святам вясны, звярталі ўвагу ўкраінцаў на беларускую трагедыю – наяўнасць палітвязняў.
Таксама ў улётцы змяшчалася кароткая біяграфія Андрэя Алегавіча Саннікава, якому 8-га сакавіка споўнілася 58 гадоў. Кіяўлян заклікалі да салідарнасці з Андрэем Саннікавым і другімі беларускімі палітвязнямі, якіх сёння ўжо 18. Улётка змяшчала адрэсы палітвязняў і заклік накіроўваць ім лісты з падтрымкай.
Па заканчэнні вулічнай акцыі, актывісты ў Міхайлаўскам саборы памаліліся за здароў’е палітвязняў. З Галоўпаштамту горада Кіева была накіравана тэлеграмма з віншаваннем Андрэя Саннікава ад імя Беларускага Цэнтру.