Еўрапейскі марафон салідарнасці

Напярэдадні гадавіны трагічнага для Беларусі дня псеўдавыбараў 19 снежня 2010 года беларусы ў Еўропе рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў дзеля прыцягнення ўвагі да лёсу таталітарнай Беларусі і беларусаў у ёй.

Варшава:

10.12.2011 у Беларускім Доме з 12-00 адбудзецца акцыя напісання лістоў салідарнасці да беларускіх палітвязняў (Варшава вул.Вейска 13\3)

11.12.2011 у 18-00 прэзэнтацыя фільма «Беларуская мара» у кінатэатры «Муранов»

12.12.2011-16.12.2011 перад беларускай амбасадай будзе праходзіць вулічная фотавыстава аб падзеях плошчы 19 снежня 2010 года (Варшава вул.Вертніча 58)

15.12.2011 спатканне ў Сейме польскіх дэпутатаў з прадстаўнікамі беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў (Варшава вул.Вейска 4\6\8)

16.12.2011 у польскім Прэсклубе адбудзецца адзначэнне сусветных палітыкаў, якія ў гэтым годзе акзалі найвялікшую падтрымку беларускай дэмакратыі (Варшава вул.Кракаўскае прадмесце 64)

19.12.2011 адбудуцца 2 вулічныя акцыіі салідарнасці: перад амбасадай Беларусі ў 12-00 і ўвечары на пляцы Замковым у цэнтры Варшавы

Вільня:

09.12.2011 у Сейме Літвы адбудзецца Круглы стол «Праграма ўсходняга партнерства — Беларусь», а таксама прэзентацыя дакументальнага фільму «Беларуская Мара»
17.12.2011 у 12-30 ў кінатэатры “PASAKA” адбудзецца паказ фільма «Беларуская мара»

19.12.2011 з 10-00 да 12-00 Грамадзянскае і Палітычнае Прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (HUB) арганізуе акцыю салідарнасці па адрэсе: Vilnius., плошча VincoKudirkas

Кіеў:

10.12.2011 ў 11-00, малебен за ўсіх украінскіх і беларускіх палітвязняў у Міхайлаўскім саборы м.Кіева.

11.12.2011 Моладзевая акцыя ў 15-00, Міхайлаўскі пл.

12.12.2011 Прэс-канферэнцыя в УНІАН, (у 13-30, Станіслаў Шушкевіч, Раман Безсмертны, Вячаслаў Сіўчык)

13.12.2011 Прэзентацыя фільму “Беларуская мара” (“Білоруська мрія” реж. Кацярына Кібальчыч, 2011),(у 15-00 у столічным Будынку кіно (сіняя заля), вул. Саксаганського, 6.)

14.12.2011 Прес-клуб: Тема: “Вобраз Беларусі в украінскіх СМІ вачыма саміх беларусаў”.(у 16-30, Могілянска школа журналістыкі, вул. Волоська, 8/5, корп. 4, аудыторыя 401, 4-ий паверх)

15.12.2011 Круглы стол “Літератори проти репресій в Білорусі”,(у 14-00, Національна спілка письменників України, вул. Банкова, 2)

16.12.2011 Прэзентацыя фільму “Забойства напярэдадні вясны”(реж.Вольга Мікалайчик, Брамафільм, 2010)(у 19-00, центральний офіс Народного Руху України, вул. О. Гончара, 33)

17.12.2011 Паседжанне Камітэту вызвалення палітвязняў: Тэма: “Беларуска-украінскае супрацоўніцтва”(у 11-00, вул. Івана Мазепа, 6, к.4) 18.12.2011 Выступ беларускага барда А.Касмовіча (у 16-00, кафе “Купідон”)

19.12.2011 Пікетаванне расійскай амбасады ў 17-00 (Посольство Росії в Україні, 03049, Україна, м. Київ, Повiтрофлотський проспект, 27) “Рукі геть від Беларусі!”, а таксама беларускай амбасады ў 19-00 (Посольство Республіки Білорусь в Україні, 01901, Україна, м. Київ, вул. М.Коцюбинского, 3) – “Свободу політв’язням! ”

Лондан:

13.12.2011 у парламенце Велікабрытаніі адбудзецца стварэнне парламенцкай групы па Беларусі, а таксама прэзентацыя кліпа Мэтью Чарльза аб падзеях гэтага года на Беларусі.

19.12.2011 у галерэе «Серпантын» у 15-00 вядомыя англійскія акцёры будуць чытаць казкі якія напісаў Андрэй Саннікаў знаходзячыся за кратамі да свайго сына Данькі. Пазьней, у 16-30 каліа амбасады Беларусі адбудзецца вулічная акцыя салідарнасці.

Амстердам:

19.12.2011 прэзентацыя фільма «Беларуская мара» (Arie Biemondstraat 111, NL-1054 PD Amsterdam).

Гаага:

16.12.2011 акцыя салідарнасці

19.12.2011 акцыіі салідарнасці таксама пройдуць ў Парыжы, Празе і Таліне.

по материалам сайта: «belhouse.org»