Дзяржынск: “Свабоду палітвязням!” (ФОТА)
У Дзяржынску актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” выйшлі на пікет ў цэнтр горада з партрэтамі палітвязняў, якія ўсё яшчэ застаюцца за кратамі.
Мэтай акцыі было нагадаць, што, нягледзячы на тое, што на сёння памілавана большая частка палітычных вязняў – у турме дагэтуль знаходзяцца людзі, асуджаных па палітычных матывах, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама шэсць анархістаў, якія былі прызнаны вязнямі сумлення, і грамадскасць таксама чакае іх памілавання.