Запрашаем на пікет салідарнасці ў Вільні
16 верасня а 16 гадзіне чакаем Вас каля беларускай амбасады ў Вільні, дзе адбудзецца пікет у падтрымку беларускіх палітзняволеных.
Просім Вас у гэты дзень падтрымаць тых, хто сёння знаходзіцца ў турмах па надуманых абвінавачваннях і хто ахвяраваў сваёй воляй за тое, каб Беларусь стала дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржавай.
Ім патрэбна ведаць, што іх падтрымліваюць і памятаюць.
Не будзьце абыякавымі! Ваш удзел – гэта чарговая цаглінка ў падмурак дэмакратыі ў Беларусі. Мы пераможам толькі праз салідарнасць!