У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў напішыце зняволеным калегам
8 верасня адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў.
Гэта добрая нагода для кожнага з нас узгадаць пра нашых калег і сябраў арганізацыі, якія сёння апынуліся ў няволі, — Дзмітрыя Бандарэнку, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Атрошчанкава.
І не проста ўзгадаць, але і асабіста выказаць сваю ўвагу і падтрымку тым, хто падпаў пад жорсткі ўціск і пераслед у звязку з падзеямі 19 снежня і іх наступствамі.
Кожны з нас можа знайсці цёплыя словы і час на тое, каб адправіць зняволеным ліст альбо тэлеграму.
Адрасы вязняў:
Дзмітрый Бандарэнка:
213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія №15, карантын.
Павел Севярынец:
225140, Севярынцу Паўлу Канстанцінавічу, Пружанскі раён, Брэсцкая вобл., в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7
Алесь Бяляцкі:
220030, Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Нагадваем, што за Алеся Бяляцкага можна таксама падпісаць асабістае паручальніцтва.
Аляксандр Атрошчанкаў:
211300, Атрошчанкаву Аляксандру Сяргеевічу, папраўчая калонія №3, пасёлак Віцьба, Віцебскі раён, Віцебская вобл.