З кастрычніка валюту пачнуць прадаваць толькі па пашпарце
У Беларусі не пазней за кастрычнік 2011 года будзе ўведзена электронная сістэма ўліку куплі валюты.
Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацыянальнаму банку ўвесці сістэму ўліку куплі валюты па пашпарце, па кожным пакупніку персанальна, як гэта існуе ў «многіх краінах свету, у тым ліку ў Расіі».
«Пасля таго, як гэтай валюты нахапаюцца, вобразна кажучы, усе, каму яна патрэбна, курс умацуецца да раўнаважкага.
Так было ва ўсіх дзяржавах. І мы гэта забяспечым. Рэсурсы для гэтага ёсць», — падкрэсліў ён.