Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Кракаве
Каля 15 беларускіх студэнтаў сабралося сёння ў Кракаве на акцыю салідарнасці з Беларуссю. Акцыя была спантаннай, моладзь пляскала ў далоні і трымала бел-чырвона-белыя сцягі.
«Мы знаходзімся далёка ад Бацькаўшчыны, але сабраліся, каб падтрымаць нашых родных, сяброў. Давайце зараз зробім тое, што яны робяць, і ў іх гонар папляскаем у далоні і, можа, звернем на сябе трошкі ўвагі» – такімі словамі пачаў акцыю адзін з удзельнікаў акцыі ў Кракаве.