Роварны рэйд памяці генэрала Булак-Балаховіча
10 траўня спаўняецца 71 год з дня сьмерці Булак-Балаховіча, - генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі і Польскага войска.
Вечная слава і памяць героям!
Беларуская Нацыянальная Памяць ужо другі год запар арганізуе роварны рэйд памяці, які пройдзе па варшаўскіх месцах, зьвязаных зь імем генэрала.
Пачнецца а 12 гадзіне 14 траўня ад помніка Дэ Голя, далей праз мост Панятоўскага на правы бераг Віслы – на вуліцу Парыскую 27, месца сьмерці Булак-Балаховіча. Далейшы шлях павядзе на вайсковыя могілкі на Павонзках, месца сымбалічнага пахаваньня генэрала.
Працягласьць маршруту каля 13 км. Час разам з перапынкамі складзе каля 1,5 гадзіны.