Ірына Халіп. Партрэт на фоне кратаў

11 траўня. Суд Завадзкага раёну Менску.

Разгадка Халіп І.У.

Чаму прыгожая, харызматычная, на дзіва таленавітая прафэсійная журналістка, якая мае рэдкую якасьць дасьледчыка, апынулася спачатку за кратамі ў турме менскага КДБ, а потым пад хатнім арыштам?

Чаму прыгожая, харызматычная, на дзіва таленавітая прафэсійная журналістка, якая мае рэдкую якасьць дасьледчыка, апынулася спачатку за кратамі ў турме менскага КДБ, а потым пад хатнім арыштам?

Таму што яна – прыгожая, харызматычная, надзвычай таленавітая, якая мае рэдкую якасьць журналіста-дасьледчыка…

Бяда, не віна яе, у тым, што з выбітнымі генамі Люцыі Юр’еўны і Ўладзімера Трафімавіча нарадзілася яна ў краіне, якая, на жаль, прамінула эпоху адраджэньня, і пасьля Вялікай перамогі хутка прыступіла да брэжнеўшчыны.

Халіп існавала і існуе і гэтым сутыкненьні: паміж маштабам бясстрашнай таленавітай асобы і традыцыяналісцкай дзяржавай, якая ня церпіць адхіленьняў ад уладнага курсу.

Яе канфлікт, я мяркую, нават не палітычны, а канфлікт эпох – чалавека адраджэньня і працягу эпохі кнігі «Адраджэньне» (Л.І. Брэжнеў, Палітвыдат, 1981 г.)

Але трэба памятаць, што гэта канфлікт паміж часам, які адступае, і часам, які непазьбежна надыходзіць.

З надыходзячым цябе, Ір.


Андрэй Саньнікаў, Даніла Саньнікаў, Ірына Халіп

…А ў несвабодзе ёсьць плюс: у сына нарэшце зьявілася магчымасьць нагледзіцца на маму, нягледзячы на яе ненагляднасьць. Разам тату чакаць хутчэй.