Акцыя жалобы каля Чырвонага касцела (Фото)
16 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю салідарнасці каля Чырвонага касцела.
Як звычайна, актывісты планавалі правесці акцыі з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў, але з-за апошніх трагічных падзей, калі ў цэнтры Менска загінула 13 чалавек, вырашылі змяніць фармат акцыі.
Актывісты ўшанавалі памяць загінуўшых падчас выбуху 11 красавіка. Актывісты смуткуюць разам з сем’ямі пацярпелых, гэта вялікая трагедыя для ўсіх беларусаў.
На акцыі прысутнічала Вольга Бандарэнка, жонка палітвязня Зміцера Бандарэнкі. Яна таксама выказала словы падтрымкі тым, хто пацярпеў ад выбуху.
Пасля актывісты ўсклалі кветкі і 13 знічак у выглядзе анелаў побач з плакатам, на якіх былі прозвішчы загінуўшых, а пасля зачыталі малітву за памерлых.