У Менску напісалі лісты салідарнасці

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" працягваюць праводзіць акцыю, распачатую ў лютым у Варшаве.

“Напішы ліст салідарнасці ” гэта акцыя, распачатая актывістамі кампаніі з мэтай маральна падтрымаць палітвязняў і іх родных.

Мы разумеем як цяжка ім зараз і спадзяемся, што гэтыя паштоўкі будуць для людей,якія зараз знаходзяцца за кратамі, знакам нашай салідарнасці і
падтрымкі.