У Беластоку прагучыць лекцыя пра Гродна Элізы Ажэшкі
У найбліжэйшую нядзелю ў Галерэі імя Сленьдзінскіх адбудзецца лекцыя, звязаная з Гродна з перыяду рамана Элізы Ажэшкі "Над Нёманам".
Лекцыю павядзе доктар Івона Віснеўская, якая з’яўляецца даследчыцай творчасці і жыцця Элізы Ажэшкі. Пра ідэю мерапрыемства распавядае галоўны арганізатар Рафал Церняк:
– Доктар Івона Васнеўска, калі праводзіла мерапрыемствы, звязаныя з жыццём і творчасцю і ў Гродне, і іншых месцах на Беларусі, пачала паўставаць плстаць Элізы Ажашкі. Даследчыца казала, што ў яе шмат цікавага матэрыялу і будзе шкода, калі ён застанецца толькі ў яе.
Нядзельная лекцыя стане чарговым мерапрыемствам з цыклу “ХII Дні Ускраіннай Культуры”. Пачатак у 16.00 гадзін.