Акцыі салідарнасці ў Варшаве стануць штодзённымі
Сёння ў Варшаве актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” распачалі кампанію па правядзенню штодзёных акцый, скіраваных на прыцягненне ўвагі да праблемаў палітвязняў у Беларусі .
Падчас акцыі варшавянам раздаюцца ўлеткі, з інфармацыяй аб катаваннях у беларускіх вязніцах.
Акцыі будуць праходзіць з панядзелка па пятніцу з 17.00 па 18.00 на пляцы каля Палаца культуры.