Лісты салідарнасці (фота)

Акцыя пад назвай "Напішы ліст салідарнасці", распачатая актівістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у Варшаве 16 лютага, працягваецца.

Да ініцыатывы актывістаў каманіі далучылася праваабарончая арганізацыя Amnesty International ў Варшаве і простыя жыхары Польшчы.

“Напішы ліст салідарнасці ” гэта акцыя, распачатая актывістамі кампаніі з мэтай маральна падтрымаць палітвязняў і іх родных.

Сваe лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі і салідарнасці вы можаце дасылаць палітзняволеным па адрэсе:

220050
Беларусь
Мінск, галоўпаштамп а/c 8