Праграма для моладзевых актывістаў YouthActionNet
Міжнародная моладзевая фундацыя рэалізуе праграму YouthActionNet, мэта якой - падтрымка маладых людзей, якія імкнуцца рэалізаваць пазітыўныя змены ў сваіх краінах ці супольнасцях.
Кожны год Фундацыя абірае 20 выбітных грамадзкіх лідараў. Гэтыя маладыя людзі атрымліваюць шанец пазнаёміцца з прадстаўнікамі міжнародных і нацыянальных агенцыяў, няўрадавых арганізацыяў, атрымліваюць магчымасьць удзельнічаць у адмысловых трэнінгах па ключавых пытаньнях, такіх як планаваньне камунікацый, падтрымка СМІ, прэзентацыя навыкаў, інавацыйнае выкарыстаньне новых тэхналёгіяў.
Патрабаваньні да аплікантаў:
– узрост ад 18 да 29 год (на кастрычнік 2011 году)
– аплікант мае быць заснавальнікам/сузаснавальнікам існуючай арганізацыі ці праекту ў межах арганізацыі вядучай/вядучага да сацыяльных зьменаў;
– валоданьне ангельскай мовай;
– аплікант павінен мець магчымасьць удзельнічаць у курсе, які адбудзецца ў першай палове кастрычніка 2011 г. (усе выдаткі, зьвязаныя з удзелам аплочвае Фундацыя).
Жадаючыя прыняць удзел ў праграме маюць запоўніць он-лайн заяўку.
Да заяўкі неабходна далучыць відэа, прысьвечанае вашай арганізацыі (ці праекту ў яе межах).
Відэа мае адказваць на наступныя пытаньні:
– Якія задачы вы ставіце перад сабой і што натхніла вас на дзейнасць?
– У чым заключаецца дзейнасьць вашай арганізацыі?
– Якім вы бачыце вашую арганізацыю/праект праз 5 год?
Працягласьць відэа – да дзьвюх з паловай с хвілін.
Па дадатковых пытаньнях можна звяртацца на электронны адрас yan@iyfnet.org
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 сакавіка 2011 г
для тых ,хто жадае запоўніць он-лайн заяўку http://www.youthactionnet.org/index.php?fuse=apply