Беларускія сцягі на вуліцах Варшавы (фота)
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ўзялі ўдзел у святкаванні Дня Еўропы ў Варшаве.
8 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана, прысвечаны Дню Еўропы. У гэты дзень ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці.
Беларусы Варшавы і сёлета прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Беларуская грамада пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі прайшла па Кракоўскім прадмесці ад Замкавай плошчы да адмысловага Еўрапейскага мястэчка.
“Парад Шумана” — гэта штогадовае святочнае мерапрыемства, якое праходзіць у Варшаве 11 год запар. Гэтае веснавое шэсце арганізуецца “Фондам імя Р. Шумана” і гарадскімі ўладамі. Парад — гэтае не толькі святкаванне “Дня Еўропы”, але і імкненне зрабіць ідэю адзінай Еўропы бліжэй кожнаму паляку.
паводле “Еўрарадыё”