Гомель выбірае Еўропу (фота)
Сінія стужкі і інфармацыйныя матэрыялы з еўрапейскай сімволікай працягваюць з'яўляцца на вуліцах беларускіх гарадоў. У пачатку мая іх распаўсюд пачалі гобельскія актывісты "Еўрапейскай Беларусі".
Сінія стужкі, якія сімвалізуюць еўрапейскі выбар Беларусі, ўпрыгожылі цэнтральныя вуліцы і спальныя раёны горада.
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” заклікаюць усіх прыхільнікаў еўрапейскай будучыні нашай краіны завязваць сінія стужкі на вуліцах, на вопратцы ці на сваім аўтамабілі.
Акцыя “Завяжы сінюю стужку, як сімвал свабоды і еўрапейскага выбару” праходзіць ужо некалькі месяцаў. За гэты час сінія стужкі і інфармацыйныя матэрыялы аб Еўрапейскім Саюзе з’явіліся ў дзесятках гарадоў Беларусі.