Еўрапейскі выбар Салігорска
У Салігорску атрымала працяг агульнанацыянальная акцыя "Завяжы сінюю стужку, як сімвал свабоды і еўрапейскага выбару", якую праводзіць грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь".
Актывісты кампаніі распаўсюджваюць інфармацыйныя матэрыялы аб перавагах еўрапейскага выбару для Беларусі, а таксама заклікаюць усіх сваіх прыхільнікаў завязваць сінія стужкі на вуліцах, на вопратцы ці на сваім аўтамабілі.
Акцыя “Завяжы сінюю стужку, як сімвал свабоды і еўрапейскага выбару” праходзіць ужо некалькі месяцаў. За гэты час сінія стужкі і інфармацыйныя матэрыялы аб Еўрапейскім Саюзе з’явіліся ў дзесятках гарадоў Беларусі.