25 сакавіка – Дзень Волі
Шаноўныя сябры, віншуем вас з 92-й гадавінай заснавяння Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка 1918 году ўпершыню ў амаль тысячагадовай гісторыі нашага была абвешчаная дзяржаўнасьць Беларусі і ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка.
Першая незалежная беларуская дзяржава праіснавала менш за год, але дзень яе заснавання назаўсёды застанецца ў жыцьці краіны і ў жыцьці беларусаў — вельмі важным і па-сапраўднаму нацыянальным сьвятам, якое сымбалізуе імкненне беларускага народа да свабоды, годнага жыцця і еўрапейскіх каштоўнасцяў.
Урачыстыя акцыі, прысвечаныя гэтаму святу, пройдуць сёння ў Беларусі і за мяжой. У Менску плануецца шэсце і мітынг. Збор удзельнікаў акцыі прызначаны на 18.00 каля будынка прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук і дазволены Менгарвыканкамам.