Працягваюцца акцыі ў падтрымку беларускіх палякаў
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" правялі акцыю салідарнасці з актывістамі "Саюза палякаў Беларусі"
Плакат з лозунгам “Za naszą i waszą wolność” (“За нашу і вашу свабоду”) быў вывешаны на мосце на перакрыжаванні праспектаў Жукава і Дзяржынскага.
“Гэты лозунг ўпершыню прагучалі падчас вызвольнага паўстання 1795 году на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, і пасля неаднойчы ўжываўся патрыётамі гэтых краінаў,” — сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.
У апошні час у Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць Саюза палякаў. 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.