Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” атрымалі ўзнагароду за асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка і Максім Вінярскі сталі лаурэатамі штогадовай прэміі "Хартыі'97" за абарону правоў чалавека.
«Гэтую прэмию я разглядаю не як узнагароду асабіста мне, а як узнагароду ўсім тым, хто разам са мной змагаецца за правы чалавека, за свабоду палітзняволеных, за Еўрапейскую будучыню для Беларусі,» — сказаў падчас уручэння прэміі Зміцер Бародка.
Максім Вінярскі быў Адным з арганізатараў кампаніі «Свабоду палітвязням!» і Дзён беларускай салідарнасці быў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Увесну цягам месяца маладыя людзі выходзілі штодзень на вуліцы Менска з партрэтамі палітвязняў, патрабуючы іх найхутчэйшага вызвалення. Іх не здолелі зламіць ні збіцці, ні запалохванні, ні арышты, ні штрафы. Максім Вінярскі добра ведае, як важна салідарнасць, бо сам правёў у турмах больш за 110 дзён. «Ніводны з нас не можа адчуваць сябе свабодным, пакуль хоць адзін палітвязень знаходзіцца за кратамі», – жыццёвы прынцып моладзевага лідэра.
Зміцера Бародку завуць сапраўдным волатам, асілкам беларускага Супраціву, тым больш, што першая створаная Змітром Бародкам моладзевая арганізацыя ў яго родным Барысаве такую назву і мела – «Волат». Затым Зміцер стаў адным з заснавальнікаў Руху «Зубр», зараз ён – адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Цягам многіх гадоў Зміцер Бародка ўдзельнічае ва ўсіх акцыях пратэсту апазіцыі, натхняючы беларусаў сваёй мужнасцю і цвёрдасцю. Зміцер дзесяткі разоў арыштоўваўся і збіваўся, але, паводле яго словаў, ні на секунду не сумняваўся ў правільнасці абранага шляху. Сёлета барысаўчанін быў актыўным удзельнікам кампаніі «Свабоду палітвязням!», адным з арганізатараў і ўдзельнікам эстафетнай галадоўкі салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі. У Змітра Бародкі – трое дзяцей і, паводле яго, ён змагаецца за тое, каб яны жылі ў свабоднай еўрапейскай Беларусі.
Таксама, за асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека прэміяй “Хартыі’97” былі узнагароджаныя Франак Вячорка, Зміцер Бародка, Максім Вінярскі, Арцём Дубскі, Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка і Яна Палякова (пасмяротна).
Прэміі уручалі лаурэаты прэміі мінулых гадоў журналістка Ірына Халіп і Валеры Шчукін, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, каардынатар “Хартыі’97” Зміцер Бандарэнка, лідэр “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў.
фотa: charter97.org