Яўген Афнагель: Еўропа мусіць прасоўваць дэмакратычныя змены
Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель лічыць, што абарона дэмакратыі стане адным з асноўных выклікаў новага кіраўніцтва ЕС.
“Гэтая падзея дэманструе, што Еўропа зрабіла яшчэ адзін крок да адзінства. Адначасова дэмакратычнае абранне кіраўніцтва ЕС з’яўляецца нагадваннем аб тым, што сёння не ўсе народы еўрапейскага кантынента маюць магчымасць выбара. Мне здаецца, што адной з галоўных задач новага кіраўніцтва ЕС будзе прасоўванне дэмакратычных зменаў у такіх краінах і пабудова сапраўды адзінай Еўропы на прынцыпах свабоды і дэмакратыі,” — пракаментаваў Яўген Афнагель вынікі выбараў прэзідэнта ЕС і верхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі.