Стэфан Эрыксан: «Палітыка ЕС стане больш канкрэтнай і эфектыўнай»
Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць, што пасля абрання кіраўніцтва істотных зменаў у палітыцы ЕС не адбудзецца.
“Вельмі добра, што гэта адбылося. Быў зроблены вялікі крок да большай інтэграцыі еўрапейскіх краін. Нарэшце пастаўленая фінальная кропка ў Лісабонскай дамове. Вельмі добра і тое, што лідэры краінаў ЕС паказалі, што яны гатовыя да кансэнсуса дзеля руху наперад. Я думаю, што пасля абрання кіраўнікоў ЕС у палітыке істотных зменаў не адбудзецца, але палітыка, асабліва міжнародная палітыка, стане больш канкрэтнай і эфектыўнай,” – пракаментаваў вынікі выбараў прэзідэнта і верхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі амбасадар краіны-старшыні Еўрапейскага Саюза.