Збіты журналіст “Радыё Свабода”
Фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін быў моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманні.
Ён пасьпеў паведаміць нашаму радыё, што міліцыянты адмовіліся назваць яму прозьвішчы. Але вядомыя іх твары і званьні — адзін зь іх прапаршчык, а другі сяржант. Таму журналіст зьбіраецца падаваць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
Нагадаем, што ў чацьвер увечары на праспекце Незалежнасці актывісты “Еўрапейскай Беларусі” вывесілі 100 нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Пасля акцыі былі затрыманыя актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Наста Аскерка і Галіна Пярвушына, а таксама фатакоры Уладзь Грыдзін і Юлія Дарашкевіч (Наша Ніва).