16 кастрычніка — Дзень салідарнасці
16 кастрычніка 2005 году прайшоў першы Дзень салідарнасці. Тады дзесяткі тысячаў нашых суайчыннікаў запалілі ў сваіх дамах свечкі з мэтай прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў нашай краіне. На працягу чатырох год 16 чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў і сем'яў зніклых грамадскіх дзеячоў. За гэты час наша салідарнасць і ціск на рэжым з боку дэмакратычных краінаў свету дапамаглі вызваленню з-за кратаў многіх актывістаў апазіцыі.
Нажаль, галоўная мэта дзён салідарнасці да гэтага часу не дасягнутая. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, за кратамі застаюцца вязні сумлення Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Арцём Дубскі. Разганяюцца мірныя вулічныя акцыі апазіцыі. Улады ўжываюць новыя формы ізаляцыі маладзёжных актывістаў – гвалтоўны прызыў у войска і хатні арышт.
Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, – гэта наша салідарнасць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, як гэта ўжо было раней.
Мы заклікаем усіх неабыякавых беларусаў у Дзень салідарнасці 16 кастрычніка а 18.00 выйсці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі беларускіх вязняў сумлення і звярнуцца да ўладаў з патрабаваннем пачаць рэальную лібералізацыю ў краіне, якая магчымая толькі пры спыненні палітычных рэпрэсіяў.
Яўген Афнагель, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”,
Зміцер Дашкевіч, старшыня “Маладога Фронту”,
Андрэй Крэчка, старшыня “Моладзі БНФ”,
Анатоль Лябедзька, кіраўнік Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі”