Незалежнай газеце адмоўлена ў рэгістрацыі
Міністэрства інфармацыі адмовіла ў рэгістрацыі незалежнай газеце "Магілёўскі час".
Дакуманты на рэгістрацыю былі пададзеныя 10 верасня. Сёння рэдактар газеты Ганна Ільіна. патэлефанавала ў міністэрства, дзе ёй паведамілі, што газета не была зарэгістраваная і што пісьмовы адказ быў адпраўлены на мінулым тыдні. На пытанне аб прычынах адмовы супрацоўнік Мінінфармацыі Гурэцкі Віктар Антонавіч адказаў: “А як можа газету выдаваць чалавек без вышэйшай адукацыі? Гэта немагчыма…”
Безумоўна прычына, па якой выданню было адмоўлена ў рэгістрацыі, не ўваходзіць у пералік прычын для адмовы, прыведзеных у законе аб СМІ, але да атрымання письмовай адмовы цяжка сказаць, што сталася фармальныай прычынай адмовы.
Па словах Ільіной, яна працягне спробы зарэгістраваць выданне.