Зьбітыя міліцыянтамі ўдзельнікі мірнай акцыі накіравалі скаргі ў пракуратуру
Моладзевыя актывісты, затрыманыя падчас гвалтоўнага разгону акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ў межах вайсковых вучэньнях "Захад-2009" і зьбітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў, накіравалі скаргі ў пракуратуру з патрабаваньнем правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных.
У сваіх скаргах Максім Сергіец і Аляксей Сянчыла падрабязна апісваюць, як паводзілі сябе міліцыянты, і гэтыя дакументы, нягледзячы на зробленыя пракуратурай высновы, застануцца ў архіве гісторыі яскравым сьведчаньнем сучаснага рэжыму на Беларусі, які дэмакратычныя еўрапейскія краіны ахрысьцілі “апошняй дыктатуры Еўропы”.
ПЦ “Вясна”