Беларускі Калегіюм абвяшчае набор

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, а таксама адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК — бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня б.г.

Падрабязнасьці пра працэсс паступленьня http://bk.baj.by/abviestka2009.htm

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі), на http://bk.baj.by/faq/faq2009.htm ці праз kalehium@gmail.com