У Google Translate дадалася беларуская мова
Прыемная навіна для карыстальнікаў інтэрнэту. У он-лайн перакладчыку сэрвіса Google нарэшце з’явілася беларуская мова. Зараз можна перакладаць тэксты з 50 моў свету на беларускую і наадварот.
Google Translate — паслуга, якая прадстаўляецца кампаніяй Google Inc. Для перакладу часткі тэкста або вэб-старонкі на іншую мову. Як і іншыя інструменты аўтаматычнага перакладу, ён мае свае абмежаванні. Гэты інструмент можа дапамагчы чытачу зразумець агульны сэнс зместу тэкста на замежнай мове,але ён не дае дакладных перакладаў.