Канцэрт The Prodigy у Мінску рэкламуюць на яйках (Фота)
Арыгінальную рэкламу прыдумалі арганізатары канцэрту легендарнага гурта The Prodigy, які адбудзецца ў Мінску 5 кастрычніка.
На курыных яйках адной з беларускіх птушкафабрык з’явіўся надпіс “05.10 ст. Дынама The Prodigy”.
Нагадаем, канцэрт зорак электрапанку адбудзецца ў межах фестывалю UltraMusicFеstival, які пройдзе на стадыёне “Дынама” 5 кастрычніка з 17 да 22 гадзін.
У Мінску The Prodigy выступяць у арыгінальным складзе са сваім апошнім альбомам “Invaders Must Die”.