Eўрапейскі саюз занепакоены будаўніцтвам АЭС на сваёй мяжы
Сёння міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас абмеркаваў пытанне энергабяспекі Літвы з Еўракамісарам па знешніх сувязях Бенітай Ферэра‑Вальднер. Сустрэча адбылася ў Празе падчас нефармальнага пасяджэння рады ЭС па агульных справах.
На сустрэчы з Бенітай Ферэра‑Вальднэр былі абмеркаваныя планы Беларусі па будаўніцтве атамнай электрастанцыі каля мяжы з Літвой.
В. Ушацкас адзначыў, што палітыкі і грамадскасць Літвы выказваюць вялікую занепакоенасць гэтым праектам «з‑за пытаньняў бяспекі АЭС і яе ўзьдзеяння на навакольнае асяродзьдзе».
Вігаўдас Ушацкас прапанаваў правесці спэцыяльныя кансультацыі паміж Эўракамісіяй і Беларуссю і падняць пытанне пра выкананне міжнародных канвенцый ў галіне атамнай бяспекі. А таксама пытанне пра забеспячэнне празрыстага і адкрытага працэсу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.