Міліцыя канфіскавала подпісы за ўваход Беларусі ў Еўразвяз
28 чэрвеня ў Горадні былі затрыманы тры актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" - Аляксандра Каток, Аляксандр Кірэеў і Марта Пятроўская.
Маладзёны збіралі подпісы за далучэнне Беларусі да Еўразвяза на адной з цэнтральных вуліцаў горада, недалёка ад гарадскога парка імя Эмануіла Жылібера, дзе цяпер ладзіцца рок-фэст “Бумеранг”, паведаміў БелаПАН.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў каля 15.40. Неўзабаве пасля затрымання М.Пятроўская была вызвалена, астатніх даставілі ў ОУС Ленінскага раёна Горадні, аднак праз колькі гадзін вызвалілі без складання пратаколу. Сабраныя подпісы ў міліцыі канфіскавалі.